ГБАМ/Пачынайма

From Outreach Wiki
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page GLAM/Get started and the translation is 90% complete.
Outdated translations are marked like this.
GLAM
GLAM

Galleries • Libraries • Archives • Museums


Get StartedModel Projects and Case StudiesEvaluating ProjectsContact Us
For the GLAM-Wiki Community: ConnectDiscussionCalendarNewsletterResourcesVolunteersOther pages


Закулісны праход ў Брытанскім музэі

Адмыслоўцы ГБАМ і іх установы заахвочваюцца садзейнічаць праектам «Вікімэдыі», у тым ліку добравядомай Вікіпэдыі. Гэтая старонка дапамагае патлумачыць, як Вікіпэдыя можа аблегчыць уплыў у Вашай установе.

Чаму мне варта садзейнічаць «Вікімэдыі»?

  • Наша задача — захаваньне спадчыны і гісторыі, як і Вашай установы.
  • «Вікімэдыя» — добравыпрабаваная пляцоўка аблічбаваньня з усталяванымі лепшымі практыкамі і велізарнай анлайн-аўдыторыяй.
  • Інавацыйныя супольніцтвы зь «Вікімэдыяй» могуць пераўтварыцца ў вядомасьць для Вашай установы.
  • Мы — таварыскі некамэрцыйны рух.


---Wikipedia is a knowledge spreading platform.

Як я магу дапамагчы?

Мерапрыемства «Вікіпэдыя любіць бібліятэкі» ў Бібліятэцы акругі Малтнома (штат Арэгон, ЗША).

Вікіпэдыя

Вікіпэдыя — найпапулярнейшая некамэрцыйная вэб-бачына і найбольшая энцыкляпэдыя ў сьвеце. Вашая ўстанова можа стварыць або палепшыць артыкулы Вікіпэдыі, падаць крыніцы, каб садзейнічаць дапісчыкам артыкулаў і дапамагчы ў дасьледаваньні. Часта ўстановы могуць дапамагчы запоўніць прагалы ў Вікіпэдыі па ключавых прадметах, важных для Вашай арганізацыі або агулам малаасьветленых у Вікіпэдыі.

Вікісховішча

Вікісховішча — сховішча вольнага мэдыя, якое выкарыстоўваюць Вікіпэдыя і іншыя праекты «Вікімэдыі». Вашая ўстанова можа садзейнічаць як выявамі, відэа і іншым мэдыя, гэтак і мэта-зьвесткамі і апісаньнямі мэдыя.

Вікікрыніцы

Вікікрыніцы — вольная бібліятэка першасных крыніцаў, у якой прадстаўленыя перапісаныя рукапісы. Вашая ўстанова можа падаць рукапісы як для сканаваньня і запампоўкі, гэтак і для дапамогі ў перазапісе.

Вікізьвесткі

Вікізьвесткі — шматмоўны, спасылкавы праект структураваных, адкрытых зьвестак у Вікісупольнасьці. Вікізьвесткі дапамагаюць дзяліцца ключавымі структураванымі зьвесткамі і дадзенымі між праектамі «Вікімэдыі», а таксама атаясамліваць гэтыя складнікі зьвестак з ідэнтыфікатарам і запісамі ва ўсёй экасыстэме адкрытых зьвестак. Установы могуць спалучаць Вікізьвесткі зь існымі праектамі мэтазьвестак і дарыць адкрыта-ліцэнзійныя зьвесткі Вікізьвесткам, што ўмацоўвае супольны запіс.